|
2 мая, Хойнікі /Уласн. інф./. Сваёй працавітасцю, актыўнай грамадскай пазіцыяй, пастаянным імкненнем да новых прафесійных вышынь два калектывы нашага раёна заслужылі званне лепшых у вобласці. Раённы вузел паштовай сувязі і завод гідраапаратуры праславілі Хойнікшчы-ну, дасягнуўшы найлепшых паказчыкаў па выніках работы за 2011 год і стаўшы пераможцамі працоўнага спаборніцтва ў намінацыях "Лепшая арганізацыя паштовай сувязі" і "Лепшая прамысловая арганізацыя". 
|